Мінскае "Дынама" набірае бал, але зноў прайграе

27 октября 2015

У 24-м матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі "зубры" на "Мінск-Арэне" ўступілі ў серыі булітаў "Словану" 3:4. Беларускія шайбы ў актыве Бэйлена, Веске і Мялешкі. Гэтае паражэнне ўжо трэцяе запар. "Дынама" апусцілася на 12-е месца Заходняй канферэнцыі. У цяперашняй дамашняй серыі "зубры" правядуць яшчэ 7 гульняў. Наступны матч ужо заўтра супраць магнітагорскага "Металурга".