"Юнацтва" і "Нёман" сёння згуляюць першыя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі

11 сентября 2018

Мінскак "Юнацтва" і гродзенскі "Нёман" сёння згуляюць першыя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі. З-за ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў старт клубаў у нацыянальным першынстве быў адкладзены. "Нёман" у Гродне прыме "Ліду", а каманда Міхаіла Захарава ў Салігорску згуляе з "Шахцёрам". Гэта цэнтральная сустрэча гульнявога дня. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 18:50.