Мінская "Чыжоўка-Арэна" прымае паўфінал Сусветнай групы тэніснага Кубка Федэрацый

23 апреля 2017

Мінская "Чыжоўка-Арэна" прымае паўфінал Сусветнай групы тэніснага Кубка Федэрацый, у якім гуляюць Беларусь і Швейцарыя. Пасля першага дня 1:1. Напярэдадні Аляксандра Сасновіч у цяжкім трохсэтавым матчы справілася з 54-й ракеткай планеты Вікторыяй Голубіч - 6:3, 5:7, 7:5. А вось у другой гульні Арына Сабаленка саступіла тэнісістцы сусветнага рэйтынгу Цімеі Бачынскі 4:6, 5:7.

Сёння пройдуць тры сустрэчы. Сасновіч гуляе з Бачынскі, затым на корт выйдуць Сабаленкі з Голубіч. Таксама гледачоў чакае парны матч. За званне лепшай жаночай зборнай планеты паспрачаецца каманда, якая атрымае тры перамогі па выніках двух дзён. Трансляцыя з "Чыжоўка-Арэны" на "Беларусь 5".