Мінск у чаканні гістарычнай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША

27 августа 2019

Да старту  крыху менш за два тыдні. Білеты ўжо паступілі ў продаж. Пра склад нашай зборнай, якая ўвайшла ў лік удзельнікаў,  мы ўжо распавядалі. Сёння сталі вядомыя некаторыя імёны сапернікаў - каманды зорна-паласатых. І гэта сапраўды суперзоркі сусветнай лёгкай атлетыкі. У гэтым перакананы і Станіслаў Ліпскі. 

Раніца аўторка, Вадзім Дзевятоўскі  спяшаецца на стадыён "Дынама". Тут працуе штаб Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, дзе вырашаюцца ўсе пытанні наконт будучай падзеі. Але для нашай здымачнай групы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у кіданні молата знаходзіць некалькі хвілін.

Іх імёны ў складзе зборнай Еўропы мы называлі. Гэта і Кацярыні Стэфанідзі, і Сандра Перкавіч, тут і чэмпіёны свету Гуліеў, Ласіцкенэ, а вось у ростары зборнай ЗША  гэта…

Убачыць такія легенды ў Мінску - магчымасць унікальная. Білеты, дарэчы, на матчавую сустрэчу ўжо ў продажы. Іх кошт ад 12 да 25 рублёў. 

Спартсмены зборнай Беларусі тым часам працягваюць падрыхтоўку да гістарычнай падзеі.

Такім чынам, да старту матчавай сустрэчы менш за  два тыдні, пакуль жа канцэнтруем увагу на чэмпіянаце краіны па лёгкай атлетыцы. 30 і 31 жніўня стадыён "Дынама" прыме лепшых атлетаў Беларусі.