Мінск прымае трэці дывізіён чэмпіяната Еўропы па хакеі на траве сярод юнакоў

8 июля 2015

У міжнародным турніры прымаюць ўдзел хакеісты з Беларусі, Літвы, Балгарыі і Украіны ва ўзросце да 18 гадоў. Замест лёду на стадыёне штучнае пакрыццё, а шайбу гульцам замяняе мяч. Спаборніцтвы праходзяць на стадыёне ў сталічным парку Горкага.

Аркадзь Эпельман, ганаровы член прэзідыума Беларускай федэрацыі хакея на траве:

"Ён адпавядае ўсім патрабаванням міжнароднага стандарту, таму на гэтым стадыёне можна праводзіць гульні любога ўзроўню. Сёння Беларусь займае адно з вядучых месцаў у еўрапейскай Лізе, а жаночая - нават у сусветнай па хакеі на траве".

У склад беларускай зборнай увайшлі лепшыя хакеісты – выхаванцы спартыўных школ з розных куткоў краіны.

У першы дзень турніру наша зборная святкавала вікторыю над Літвой. Групавы этап завершыцца ў пятніцу, 10 ліпеня, а ў суботу пройдуць гульні за 3 месца і фінал. Каманда-пераможніца ў наступным сезоне згуляе ў другім дывізіёне.