Мінск названы сталіцай Юнацкага алімпійскага фестывалю

22 ноября 2014

Добрыя навіны прыйшлі са сталіцы Азербайджана Баку. Некалькі гадзін таму Мінск быў аб'яўлены сталіцай Юнацкага алімпійскага фестывалю 2019 года. Сёння Беларусь прэзентавала сваю заяўку, затым адбылося выніковае і пераможнае для нас галасаванне. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць алімпійскія чэмпіёны Юлія Несцярэнка і Дзмітрый Даўгалёнак. Варта адзначыць, што ў Юнацкім алімпійскім фестывалі ўдзельнічаюць больш за 5 тысяч спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Такім чынам, у 2019 годзе ў Мінску адбудзецца планетарнае свята спорту з урачыстай цырымоніяй адкрыцця, запальваннем алімпійскага агню, парадам нацый і падняццем у беларускай сталіцы алімпійскага флага.