Міхаіл Марціновіч: Зарабілі нічыю потам і крывёй

26 апреля 2019

Зарабілі нічыю потам і крывёй. Так пракаментаваў вынік 5-га тура чэмпіянату краіны па футболе галоўны трэнер мазырскай "Славіі" Міхаіл Марціновіч. У матчы супраць брэсцкага "Дынама" 0:0. Брэстаўчане на другім радку турнірнай табліцы з 11 баламі. "Славія" на 9-м месцы, 4 пункты ў актыве.

Сёння тры матчы занясуць змяненні ў турнірную табліцу розыгрышу. "Віцебск" згуляе супраць "Слуцка". "Дынама-Мінск" прыме "Нёман", а БАТЭ - футбольны клуб "Мінск". Гэтыя два паядынкі - у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Пачатак у 18:30 і 20:40 адпаведна.