Міжнародны турнір па дзюдо пройдзе ў сталіцы гэтымі выхаднымі

20 июля 2017

477 спартсменаў з 52 краін прыме міжнародны турнір па дзюдо, які гэтымі выхаднымі пройдзе ў сталіцы. Старт традыцыйны - у Мінску ён праходзіць раз на два гады - сёлета спаборніцтвы рэкордныя па колькасці ўдзельнікаў, бо турнір апошні перад чэмпіянатам свету. Акрамя таго, спартыўны форум міжнароднай федэрацыяй дзюдо разглядаецца як этап падрыхтоўкі Мінска да Еўрагульняў-2019.

Турнір пройдзе ў сталічным Палацы спорту, уваход на спаборніцтвы свабодны.