Металург і Юнацтва працягваюць абменьвацца гасцявымі перамогамі

22 ноября 2014

Напярэдадні ў галоўным матчы тура хакейнага чэмпіянату Беларусі жлобінская каманда на Чыжоўка-Арэне абгуляла віцэ-чэмпіёна, 4:3. На працягу ўсяго матча Юнацтва даганяла, але на шайбу Магдзеева на 54-й хвіліне матча адказаць не змагла. Брэст саступіў Лідзе, 2:4, Гомель мацнейшы за Дынама-Маладзечна, 4:1, Шахцёр разграміў Віцебск, 5:1, а Хімік-СКА - Магілёў, 5:2.