Меліціна Станюта развітваецца з прафесійным спортам

23 декабря 2016

23-гадовая гімнастка больш не будзе выступаць у прафесійных спаборніцтвах.

Гэтае рашэнне далося спартсменцы нялёгка. А завяршыла свой спартыўны шлях Меліціна там жа, дзе яго і пачынала - на традыцыйным Міжнародным турніры Baby Cup. Станюта выступіла з паказальным нумарам, а ўдзячныя гледачы бурна ёй апладзіравалі.  

Праўда, зусім заканчваць з гімнастыкай спартсменка не збіраецца і не выключае магчымасці з'яўлення ў розных шоу.

23-гадовая спартсменка за сваю кар'еру не аднойчы паднімалася на п’едэстал гонару разнастайных міжнародных спаборніцтваў, год таму Станюта выйграла Універсіяду. А вось алімпійскі п’едэстал беларускай грацыі так і не пакарыўся. У Лондане Меліціна заняла 12-е месца, у Рыа-дэ-Жанэйра была пятай.