Мяліціна Станюта спынілася за крок да п'едэстала

23 августа 2015

Мяліціна Станюта спынілася за крок да п'едэстала ў мнагабор'і ў фінале Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які прымае Казань. Увесь медальны ўраджай сабралі расіянкі. Маргарыта Мамун выйграла спаборніцтвы, Яна Кудраўцава - другая, Аляксандра Салдатава - трэцяя. У групавых практыкаваннях зборная Беларусі выйграла серабро, саступіўшы толькі гаспадыням спаборніцтваў. Сёння гімнасткі разыграюць медалі ў асобных відах. Адзначым, васьміразовая чэмпіёнка свету Яна Кудраўцава знялася са спаборніцтваў праз траўму нагі.