Меліціна Станюта заваявала золата летняй універсіяды

13 июля 2015

Меліціна Станюта заваявала золата летняй універсіяды, што праходзіць у Паўднёвай Карэі. Лепшай наша спартсменка стала ў практыкаваннях са стужкай. Яшчэ адзін медаль вышэйшай пробы дастаўся Таццяне Халадовіч, якая ў кіданні кап'я паказала вынік 60 метраў 45 сантыметраў. Званне чэмпіёнаў летняй універсіяды - 2015 таксама заваяваў дуэт тэнісістаў Лідзія Марозава - Андрэй Васілеўскі ў змяшаным разрадзе.