Медальную скарбонку Беларусі папоўнілі нашы весляры на байдарках і каноэ

26 июня 2019
Сёння ў Заслаўі разыгрывалі  пяць  камплектаў узнагарод і двойчы нашы спартсмены паднімаліся на п'едэстал. Марына Літвінчук і Вольга Худэнка перамаглі ў байдарцы-двойцы на 500 метрах. Наш тандэм, які даўно выступае разам, з першых метраў дыстанцыі ўзяў высокі тэмп і выйшаў у лідары. Да самага фінішу дуэт толькі дадаваў. Святкаваць поспех дзяўчыны   пачалі яшчэ да таго, як перасеклі стужку.

Таксама парадаваў Алег Юрэня. У вырашальным заездзе байдарак-адзіночак на тысячу метраў беларус прайграў лідару Балінту Копасу з Венгрыі крыху  больш за  секунду. Як вынік - наш спартсмен змог узяць бронзу. Аж да пяці вечара сёння будуць ісці кваліфікацыйныя заезды. А заўтра дзень, які нельга прапусціць. У Заслаўі разыграюць  11 камплектаў узнагарод.