Матч першага раўнда Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Зборная Беларусі супраць каманды Германіі

9 февраля 2019

Фанаты тэніса замерлі ў чаканні. Сёння стартуе матч першага раўнда Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Зборная Беларусі супраць каманды Германіі. Год таму тэнісісткі сустракаліся на гэтай жа стадыі турніру на мінскай "Чыжоўка-Арэне". Тады, на жаль, нашы дзяўчаты саступілі. Гэтым разам прымае Германія. Першымі на корт стадыёна ў Браўншвейгу выйдуць Таццяна Марыя і Аляксандра Сасновіч.

Андрэа Петкавіч супраць Арыны Сабаленкі - гэта афіша другога матча адзіночнага разраду. У нядзелю Сабаленка і Сасновіч саперніцамі абмяняюцца. На парную сустрэчу ў немак заяўленыя Ганна-Лена Гронефельд /Лаура Зігемунд. За Беларусь выступяць Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава.

Першы матч супрацьстаяння Кубка Федэрацыі Беларусь - Германія пачнецца ў 15:00. Трансляцыі паядынкаў у прамым эфіры будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".