Майстар-клас ад Аляксандры Герасімені прайшоў у Палацы водных відаў спорту ў Гомелі

9 января 2017

Што рабіць, каб стаць чэмпіёнам? Адказам на гэтае пытанне з маладымі плыўцамі Гомеля сёння падзялілася Аляксандра Герасіменя. Майстар-клас ад знакамітай спартсменкі прайшоў у Палацы водных відаў спорту. Тут яна не толькі адказала на пытанні юных плыўцоў, але і правяла паўнавартасную трэніроўку. Асісціраваў ёй у гэтым шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі Яўгеній Цуркін. Акрамя заплываў, юныя спартсмены змаглі прадэманстраваць свае навыкі, арганізаваўшы эстафету. Аляксандра Герасіменя ў размове з журналістамі таксама падзялілася сваімі планамі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях - 2020 у Токіа.

Сёння спартсменка таксама правядзе майстар-клас у Светлагорску. Затым Аляксандра Герасіменя на сустрэчу з юнымі плыўцамі адправіцца ў Гродзенскую вобласць.