Марына Арзамасава і Аляксандр Ліннік сталі ўладальнікамі прэмій "Атлетыка"

13 января 2016

Марына Арзамасава і Аляксандр Ліннік сталі ўладальнікамі прэмій "Атлетыка" па выніках мінулага года. Нагадаем, бягунка на 800 метраў стала ў 2015-ым чэмпіёнкай свету, Ліннік жа стаў рэкардсменам Беларусі ў бегу на 400 метраў. Таксама лаўрэатам стала Аліна Талай, якая перамагла ў намінацыі "Прарыў года".