Максім Мірны выйшаў у трэці раўнд тэніснага турніру Australian Open

23 января 2015

Максім Мірны ў пары з іспанцам Фелісіяна Лопесам выйшаў у трэці раўнд тэніснага турніру серыі Вялікага шлема - Australian Open. Беларуска-іспанскі дуэт у другім раўндзе перайграў індыйска-канадскі тандэм Рохан Бапана - Даніэль Нестар, 7:5, 6:3.