Максім Мірны ў чвэрцьфінале турніру серыі Мастарс

18 апреля 2013

Беларус Максім Мірны ў пары з румынам Хорыя Тэкау выйшаў у чвэрцьфінал турніру серыі Мастарс у Монте-Карла. У 1/8 дуэт абгуляў харвацка-чэшскі тандэм Іван Додзіг - Радэк Штэпанек  6:2 у абедзвюх партыях. У наступным раўндзе Мірны і Тэкау згуляюць з іспанскай парай Давід Марэра - Фернанда Вердаска.