“Ліверпуль” і “Барселона” прабіліся ў чвэрцьфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў

14 марта 2019

У матчы супраць  нямецкай “Баварыі” англічане адкрылі лік ужо на 26-й хвіліне  пасля ўдару Садыё Манэ. Гаспадары адказалі  небяспечнымі атакамі, у адной з якіх абаронца гасцей Жаэль Матып зрэзаў мяч у свае вароты - 1:1.  Пасля перапынку ліверпульцы забілі яшчэ двойчы. Вынік - 3:1.

А “Барселона”  ў дамашнім матчы разграміла “Ліён” 5:1. У папярэднім матчы ў Францыі  каманды згулялі ўнічыю 0:0.