Ліміт на легіянераў у беларускіх хакейных клубах павялічаны да васьмі гульцоў

19 сентября 2016

Ліміт на легіянераў у беларускіх хакейных клубах павялічаны да васьмі гульцоў, паведамляе прэс-служба федэрацыі гэтага віду спорту. Рашэнне прынята з мэтай садзейнічання паспяховаму выступленню беларускіх каманд у міжнародных турнірах, якія праводзяцца пад эгідай ІІХФ. Змяненні і дапаўненні ў рэгламент Экстралігі ўнесеныя па рашэнні Выканаўчага камітэта Федэрацыі хакея.