Лідзія Марозава стала пераможніцай тэніснага турніру ў Ірапуата ў парным разрадзе

13 марта 2022
Лідзія Марозава стала пераможніцай турніру ў мексіканскім Ірапуата ў парным разрадзе. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў - 60 тысяч долараў. У матчы за тытул беларуска ў дуэце з амерыканкай Кейтлін Крысціян  перамагла расійска-латвійскі дуэт Анастасія Ціханава - Даніэла Вісман 6:0, 6:2.