У Раўбічах пройдзе II этап Кубка Садружнасці па біятлоне

14 сентября 2022

Адзін з лепшых комплексаў для летняга біятлона ў свеце. Раўбічы зноў прымаюць міжнародныя спаборніцтвы. За Кубак Садружнасці будуць змагацца беларусы і расіяне. Менавіта нашы краіны адчулі санкцыі - палітыка шчыльна ўкаранілася ў спорце і пазбавіла яго галоўнай аб'яднальнай функцыі. 

Гэтымі днямі ў Аўстрыі збіраецца кангрэс Міжнароднага саюза біятланістаў. Забароны могуць прадоўжыць. Але гэта ніяк не паўплывае на правядзенне Кубка Садружнасці. Ужо сфарміраваныя летнія і зімовыя этапы, зацверджаны прызавы фонд, так што святу быць. 

Пра тое, як рыхтуюцца да другога летняга этапу спаборніцтваў, распавядзе Мікалай Стула (відэа).