Кубок Федэрацыі. Стрэл з лука вызначаў пары фіналістак

10 ноября 2017

У сталічнай ратушы прайшла жараб'ёўка фіналу Кубка Федэрацыі!

У вырашальным супрацьстаянні неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету Беларусь прымае ЗША. Матч стартуе заўтра на "Чыжоўка-Арэне": першымі на корт выйдуць 87-я ракетка планеты Аляксандра Сасновіч і лідар амерыканак - дзясятая ў рэйтынгу WТА Како Вандэвеге. Далей наймацнейшага будуць вызначаць першы нумар зборнай Беларусі Арына Сабаленка і другі каманды ЗША Слоан Стывенс. Упершыню ў гісторыі Кубка стрэл з лука вызначаў пары фіналістак.

Такім чынам, фінал года стартуе заўтра ў 14:30. Прамую трансляцыю сустрэчы глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". У нядзелю саперніцы па парах люстрана памяняюцца, пасля чаго адбудзецца парная гульня: Лідзія Марозава і Вера Лапко пазмагаюцца з Шэлбі Роджэрс і Элісан Рыске. Пераможа ў фінале тая краіна, якая першай заваюе тры перамогі.