Хто пакіне эліту беларускага футбола? Сезон у Вышэйшай футбольнай лізе Беларусі завяршаецца 2 снежня

2 декабря 2023

Каму дастанецца бронза, а хто пакіне эліту беларускага футбола? Сезон у Вышэйшай лізе афіцыйна завершыцца сёння. Усе матчы стартуюць у адзін час - у 14:00.

У рэжыме пераклічкі на "Беларусь 5" балельшчыкі змогуць назіраць за пяццю сустрэчамі. Так, у сталіцы чэмпіён "Дынама" прыме "Тарпеда-БелАЗ". Аўтазаводцам патрэбна як мінімум нічыя, каб захаваць бронзавую пазіцыю. Паралельна на стадыёне па вуліцы Маякоўскага "Іслачы" трэба перамагчы "Мінск", каб паспрабаваць абысці клуб з Жодзіна і ўпершыню ў гісторыі прымерыць узнагароды. Шанцы фінішаваць трэцім застаюцца і ў БАТЭ. Барысаўчане ў Салігорску згуляюць з "Шахцёрам".

Завочна за выжыванне будуць спрачацца "Белшына" і "Энергетык-БДУ". Бабруйчане ў Брэсце згуляюць з мясцовым "Дынама", а "Энергетык-БДУ" прыме "Славію". За ходам гэтых сустрэч таксама сочым на спартыўным канале.