"Крумкачы" на сваім полі перайгралі "Белшыну"

1 августа 2016

"Крумкачы" на сваім полі перайгралі "Белшыну" ў матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе 2:1 і перамясціліся на трэці радок турнірнай табліцы. Абодва мячы ў складзе "Крумкачоў" забіў Вячаслаў Глеб. "Шахцёр" разышоўся мірам з "Гарадзеяй" 2:2, прычым абодва разы камандзе з Салігорска даводзілася адыгрывацца падчас матча. Падзялілі ачкі "Віцебск" з "Мінскам", праўда, у гэтым паядынку галоў забіта не было.