Прыгожы фініш. Дар'я Домрачава і Б‘ёрндален развіталіся з вялікім біятлонам

30 декабря 2018

Пасля цырымоніі ўзнагароджання прызёраў Каляднай гонкі ў Гельзенкірхене біятланісты пад авацыі трыбун праехалі яшчэ адзін круг пашаны. Узначалілі гэты пелатон Дар'я і Уле-Эйнар - менавіта беларуска-нарвежскай пары напрыканцы фестывалю біятлона была нададзена ўся ўвага. Дар'я, дарэчы, запрасіла ўсіх на гонку легенд.

Дар'я Домрачава, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне:

"Запрашаю ўсіх у лютым прыехаць у Мінск на гонку легенд, дзе выступяць вядомыя біятланісткі. Упэўнена, будзе ярка і цікава. Буду рада бачыць вас на гэтых спаборніцтвах".

Гонка легенд, на якой пройдуць урачыстыя праводзіны з вялікага спорту чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай, а таксама алімпійскай чэмпіёнкі Надзеі Скардзіны, пройдзе ў дзень адкрыцця чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў Раўбічах - 18 лютага 2019 года.