Каманды з усёй краіны ў бітве за "Скураны мяч"

2 сентября 2015

У Лідзе стартавалі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Інтрыгі ў гэтыя спаборніцтвы дадаў той факт, што чэмпіёны мінулага года - каманда з Пастаў - таксама выйшла ў фінальныя матчы. І будзе імкнуцца абараніць свае пазіцыі. Між тым эксперты падкрэсліваюць, што на полі гэтымі днямі не проста аматарскія каманды з розных рэгіёнаў Беларусі, а, без сумнення, - будучыня беларускага футбола.

Футбольныя матчы спаборніцтваў "Скураны мяч" прадоўжацца да канца тыдня. Удзельнікі падзеляцца на 2 групы па чатыры каманды і правядуць аднакругавы турнір, а ў апошні дзень пераможцы гэтых спартыўных квартэтаў разгуляюць галоўны трафей.