Каманды, з якімі згуляе зборная Беларусі па хакеі на наступным чэмпіянаце свету

18 мая 2015

На наступным чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі згуляе ў адной групе з канадцамі, фінамі, амерыканцамі, славакамі, французамі, немцамі і камандай Венгрыі. Матчы групы А пройдуць у Санкт-Пецярбургу. Адзначым, зборныя Германіі і Францыі не пакінуць элітны дывізіён па выніках чэмпіянату, бо планетарны форум-2017 пройдзе ў Кёльне і Парыжы.