Каманда Прэзідэнта адзінаццаты раз стала пераможцам аматарскага хакейнага турніру

11 апреля 2020
Лядовая дружына Прэзідэнта Беларусі  адзінаццаты раз у гісторыі стала трыумфатарам Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У фінальнай серыі да дзвюх перамог будучым  чэмпіёнам супрацьстаяла дружына Мінскай вобласці. Пасля вікторыі каманды Кіраўніка дзяржавы ў мінулую суботу 7:3 сёння каманда цэнтральнага рэгіёна навязала куды больш упартае супрацьстаянне: і на першы, і на другі перапынкі менавіта яна сыходзіла лідарам! Але ўдарны трэці перыяд у выкананні каманды Прэзідэнта Беларусі, які хакеісты ў чырвонай форме выйгралі 5:0, расставіў усе кропкі над і. 8:4  у матчы і 2:0 у серыі. Дружына Кіраўніка дзяржавы - чэмпіён.

Лепшым варатаром XIII Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд прызнаны галкіпер дружыны Мінскай вобласці Сяргей Рагоўскі, яго партнёр  Андрэй Рашчынскі – лепшы нападаючы, лепшым абаронцам стаў Андрэй Башко, Алег Антоненка з дзевятнаццаццю баламі стаў лепшым бамбардзірам турніру.  Зразумела, традыцыйныя падарункі з рук Прэзідэнта атрымалі і балельшчыкі на трыбунах.