Каманда Прэзідэнта Беларусі чарговы раз пацвердзіла тытул лепшай

7 января 2014

За ўсю гісторыю турніру, гэта 8-ая яе перамога. Расійская дружына - на другім месцы, а фіны - на трэцім. Такім чынам, Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі завяршыўся, падарыўшы і ўдзельнікам і гледачам шмат незабыўных эмоцый. Нагадаем, сёлета Мінск прымаў 12 каманд. Гульні праходзілі на чатырох лядовых пляцоўках. І ўпершыню быў апрабаваны лёд Чыжоўка-Арэны. Мяркуючы па водгуках удзельнікаў, своеасаблівы іспыт перад чэмпіянатам свету па хакеі Беларусь вытрымала.