Калекцыю сувеніраў да Еўрапейскіх гульняў распрацавалі ў Слуцку

15 марта 2019

З сімволікай Еўрапейскіх гульняў! Калекцыю сувеніраў да спартыўнага свята распрацавалі ў Слуцку. Арыгінальныя рукзакі, пано, ручнікі і нават магніты - з натуральных матэрыялаў. А ўпрыгожылі іх не толькі папараць-кветка і талісман турніру Лесік, а яшчэ і вышыўка з беларускім арнаментам. На прадпрыемстве, дзе аднаўляюць знакамітыя слуцкія паясы, спалучаюць розныя тэхналогіі ручнога і машыннага ткацтва.

Усяго ў калекцыі больш за дзясятак разнастайных сувеніраў, прысвечаных галоўнаму мультыспартыўнаму форуму года.