Клуб па хакеі на траве Мінск сумесна з федэрацыяй арганізаваў майстар-клас для школьнікаў

19 октября 2013

Пад ляжачы камень вада не цячэ, гавораць спецыялісты. Прайшлі тыя часы, калі дзеці самі ішлі ў дзіцяча-юнацкія школы, сёння за кожнага трэба ў літаральным сэнсе змагацца!


Расказвае Андрэй Іваноў. Яны не сталі чакаць, пакуль дзеці прыйдуць у іх від спорту, а самі пайшлі да дзяцей. Рэдкая з'ява.


Валерый Іваноў, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня Федэрацыі хакея на траве: Найважнейшы крок - прыцягнуць як мага больш дзяцей да гэтага віду спорту. Якімі метадамі і шляхамі - над гэтым нам варта падумаць і распрацаваць стратэгічную праграму. Хакей на траве не надта масавы від спорту, але разам з тым цікавы і даступны.


Чакаць - надта дарагое задавальненне. Часы, калі ў большасці дзяцей акрамя спартыўнай пляцоўкі забаў больш не было, прайшлі.


Калі ў часы СССР віды спорту за кадры канкурыравалі ў большай ступені паміж сабою, то ў нашы дні ўся галіна ў гэтым пытанні цалкам уступае камп'ютарным тэхналогіям. Як адваяваць гэта месца пад сонцам? Шматлікім функцыянерам цяжка адказаць на гэта пытанне, адно дадаюць - не цікавыя мы. Вось і ўсе аргументы…


Як правіла, на тое, каб зацікавіць, няма ні часу, ні жадання. Зрэшты, не перавяліся яшчэ трэнеры-энтузіясты. Прынамсі такое адчуванне склалася, гледзячы, як настаўнікі клуба Мінск працуюць з дзецьмі.


Наогул з інфраструктурай усё не дрэнна, расказвае дырэктар клуба. Вось раздзявальні пачалі рабіць тут.


На пытанне, чаго б хацелася, быў нестандартны адказ. Звычайна ўсе просяць фінансавай дапамогі. У Мінску хочуць зарабляць самі.