КХЛ. "Югра" - "Дынама". Прамая трансляцыя ў 17 гадзін на "Беларусь 5"

1 октября 2015

Мінскае "Дынама" сёння пастараецца падоўжыць пераможную серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ да 3 матчаў. Пасля дзвюх вікторый над "Аўтамабілістам", "зубры" адпраўляюцца ў Ханты-Мансійск, дзе згуляюць з мясцовай "Югрой", другім клубам Усходняй канферэнцыі. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 17 гадзін на тэлеканале "Беларусь 5".