КХЛ. "Дынама" прымае ніжагародскае "Тарпеда"

17 октября 2019
Паядынкам супраць ніжагародскага "Тарпеда" мінскае "Дынама" адкрывае чатырохматчавую хатнюю серыю. Сустрэча пачнецца ў 19:10. Ці атрымаецца "зубрам" перапыніць чараду паражэнняў - іх было чатыры запар, - даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Гаспадары паядынку з 15 ачкамі займаюць 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Нашы сапернікі тут жа на 5-й пазіцыі.