Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі выйграла трэці матч у новым сезоне

16 декабря 2023

16 снежня адбыўся апошні сёлета матч з удзелам Першага. Каманда Прэзідэнта Беларусі ў чарговым хатнім паядынку Рэспубліканскай хакейнай лігі атрымала перамогу над дружынай Гомельскай вобласці з лікам 12:6. У гэтых сапернікаў гульня заўсёды атрымліваецца дынамічнай і актыўнай. Так было і сёння - хуткасны і прыгожы хакей.

Лік у матчы гаспадары адкрылі ўжо на чацвёртай хвіліне першага перыяду. Адрозніўся Павел Волчак. Усяго за стартавы адрэзак матчу балельшчыкі ўбачылі 8 закінутых шайбаў. Адзначым, кіраўнік дзяржавы выступіў асістэнтам пры трох узяццях варот.

Госці абсалютна не збіраліся здавацца і не змяншалі тэмпу ў другім перыядзе. І ў гэтай дваццаціхвілінцы пераможцы не апынулася. Абедзве каманды закінулі па тры шайбы. У трэцім перыядзе на авансцэну выйшлі варатары і адчайна абаранялі свае вароты. У выніку каманды змаглі закінуць толькі па адной шайбе.

 

Ужо паводле традыцыі гаспадары цяпло падзякавалі балельшчыкам за эмацыйную і актыўную падтрымку. Шчасліўчыкі папоўнілі свае плюшавыя калекцыі чарговымі экзэмплярамі.

Пасля гэтага стартаваў яшчэ адзін паядынак гульнявога дня, у якім каманда Магілёўскай вобласці прымае хакеістаў з Мінскага рэгіёна.