Хакей. Моладзевы чэмпіянат свету

5 января 2020
Класіка сусветнага хакея  - на моладзевым чэмпіянаце свету сёння за галоўны трафей будуць змагацца зборныя Расіі і Канады. Каманды ўжо сустракаліся на групавым этапе, і тады нашы ўсходнія суседзі не пакінулі шанцаў "кляновым лістам" - 6:0. Канадцы, вядома, рашуча настроены на рэванш, але што на гэта адкажуць расіяне? Даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 20:55.