ХК "Дынама-Мінск" саступіў "Нафтахіміку" з Ніжнякамска

6 февраля 2016

Няўпэўненасць маладых абаронцаў у трэцім перыядзе - у гэтым бачыць прычыну паражэння галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Андрэй Кавалёў. Напярэдадні мінчане саступілі ў авертайме "Нафтахіміку" з Ніжнякамска 2:3. Зараз у "зуброў" 79 балаў. Адставанне ад "Слована", які аспрэчвае з бела-сінімі апошняе, восьмае, прахадное месца ў плэй-оф - 8 ачкоў. Абедзвюм камандам засталося правесці тры гульні. Заўтра "Дынама" дома згуляе супраць "Ёкерыта".