Караліна Плішкава выбівае Аляксандру Сасновіч з сеткі турніру ў Пекіне

3 октября 2018

Караліна Плішкава бярэ рэванш за паражэнне двухгадовай даўнасці, выбіваючы Аляксандру Сасновіч з сеткі тэніснага турніру ў Пекіне. У матчы другога круга беларуска не справілася з сёмай ракеткай свету з Чэхіі і за паўтары гадзіны саступіла ў двух сэтах з лікам 3:6, 4:6.

Караліна - патэнцыйная суперніца нашай Арыны Сабаленкі. Дзяўчаты могуць сустрэцца ўжо праз круг. Але для гэтага Плішкавай неабходна абгуляць уладальніцу "уайлд-кард" Ван Цян, а Сабаленка павінна выйграць у 8-й ракеткі свету Каралін Гарсія.

Матч адбудзецца заўтра. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" арыенціровачна ў 15:00.