З Паўднёвай Амерыкі ў Беларусь вярнуліся ўдзельнікі ралі Дакар-2014

24 января 2014

Толькі што мы атрымалі кадры з нацыянальнага аэрапорта: некалькі гадзін таму з Паўднёвай Амерыкі ў Беларусь вярнуліся ўдзельнікі ралі Дакар-2014. У нацыянальным аэрапорце беларускія экіпажы сустракалі сваякі, сябры і група падтрымкі.


Сёлета каманда МАЗа паказала найлепшы вынік за ўвесь час удзелу ў гонцы. Экіпаж Сяргея Вязовіча заняў 11 месца ў генеральнай класіфікацыі катэгорыі Грузавікі.


Сустрэча спартсменаў пасля двухтыднёвай гонкі атрымалася сапраўды цёплая і эмацыянальная.



Сяргей Вязовіч, пілот каманды МАЗ-СПАРТаўто: Галоўны вынік - гэта тое, што мы паказалі сябе канкурэнтаздольнымі, на ўзроўні лепшых каманд свету. І ў будучыні мы нацэленыя на подыум. На працягу года мы рэальна можам падцягнуць свой узровень і змагацца за самыя высокія месцы.



Такім чынам, пройдзеныя 9 000 кіламетраў найскладанейшага шляху і 45-градусная спякота. Адзначым, што мазаўскія экіпажы ўдзельнічаюць у Дакары ўжо трэці раз. Усяго ж на старт сёлета выйшлі 70 грузавікоў, і толькі 50 дабраліся да фінішу.