Выніковы турнір WTA. Кікі Бертэнс заменіць Наомі Асаку

29 октября 2019

Кікі Бертэнс у гэтым сезоне згуляе не толькі на малым выніковым турніры года WTA, але і на галоўным у Шэньчжэні. У нядзелю, нагадаем, у фінале "Эліт Трофі" нідэрландка саступіла нашай Арыне Сабаленцы. На гэтым сезон павінен быў для яе завяршыцца, але праз траўму японкі Наомі Асакі Бертэнс запрасілі і на выніковы турнір.

У чырвонай групе на старце яна сустракаецца з першай ракеткай свету - аўстралійкай Эшлі Барці, 3:6, 6:3. Ідзе трэці сэт. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".