"Алімпійская віза". Пра медалі, іх уладальнікаў і вынікі, якімі ганарымся

7 февраля 2018

Ад Лілехамера, дзе беларусы ўпершыню ў гісторыі выступілі самастойнай камандай, да Сочы - менавіта гэтая зімовая Алімпіяда стала для нас самай паспяховай. Мяняліся віды спорту, у якіх удзельнічалі беларусы, і колькасць саміх атлетаў. Але ні разу з белых Гульняў нашы спартсмены не вярталіся без узнагарод. Зараз на чарзе Пхёнчхан. Пра медалі, іх уладальнікаў і вынікі, якімі ганарымся дагэтуль. Выніковая серыя праекта "Алімпійская віза" (відэа).