Вынікі сезона беларускіх біятланістаў і футбольнага Кубка Беларусі падвядзём у рубрыцы "Матчбол"

13 марта 2023

Баскетбалісты "Мінска" перамагаюць у рэгулярным чэмпіянаце Адзінай Лігі ВТБ. Напярэдадні каманда Расціслава Вергуна была мацнейшай за "Аўтадар" - 81:65!

А вынікі сезона біятланістаў і футбольнага Кубка Беларусі падвядзём у рубрыцы "Матчбол".

Дзінара Алімбекава-Смольская - пераможца Кубка Садружнасці ў агульным заліку! Фінальны этап спаборніцтваў напярэдадні прайшоў ў Цюмені!

У апошняй гонцы алімпійская чэмпіёнка стала шостай у мас-старце, аднак гэтага хапіла, каб вельмі ўпэўнена атрымаць агульную вікторыю па выніках шасці этапаў. 1750 балаў - вынік Дзінары, на 70 ачкоў яна апярэдзіла Вікторыю Сліўко

У спаборніцтвах мужчын у агульным заліку перамог Эдуард Латыпаў, аднак гэта вікторыя атрымалася нечаканай для расіяніна, таму што менавіта Антон Смольскі прыехаў у Цюмень лідарам агульнага заліку, аднак з-за хваробы ўсе гонкі фінішнага этапа беларус прапусціў і таму ў выніку стаў толькі трэцім.

Барысаўскі БАТЭ ўпэўнена выходзіць у паўфінал Кубка Беларусі па футболе, і ў паядынку ў адказ "жоўта-блакітныя" мацнейшыя за "Белшыну" – 5:0. Хет-трык аформіў Дзяніс Лапцеў

А вось сенсацыйна ўсё ж завяршылася супрацьстаянне "Тарпеда" і "Шахцёра", пасля вікторыі дома 2:1 футбалісты з Жодзіна ўступілі ў гасцях 0:1. Усё вырашылася ў серыі пенальці, дзе дакладней была каманда Дзмітрыя Молаша. У паўфінал выйшлі таксама гродзенскі "Нёман" і "Славія"!

Гандбалісты зборнай Беларусі тым часам правялі дзве хатнія таварыскія сустрэчы са зборнай Расіі. На пляцоўцы “Чыжоўка-Арэны” каманда Юрыя Шаўцова перамагла і згуляла ўнічыю, аднак галоўнай мэтай гэтых матчаў быў не вынік, а магчымасць узгадаць гульнявыя камбінацыі

На гэтым тыдні ўся ўвага першаму раунду плэй-оф хакейнай экстралігі, у пятніцу стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе, а паралельна цікавімся чэмпіянатам краіны па боксе, які пройдзе ў Маладзечне.