Выканкам федэрацыі хакея Беларусі прыняў новы праект рэгламенту адкрытага чэмпіянату краіны

25 февраля 2015

Над дакументам працавалі каля 3 месяцаў і сёння зацвердзілі аднагалосным рашэннем.

Нюансаў шмат. Напрыклад, з наступнага сезона матчы будуць праводзіцца па фіксаваных днях - у чацвер і суботу.

Выпрацаваны таксама праект дакумента аб статусе хакеіста. Тут таксама ўлічаны ўсе нюансы, а менавіта, правілы пераходу і кампенсацыі клубам за гульцоў. Сур'ёзная ўвага нададзена і зарплатам.