Ірына Ляпарская: Канкурыраваць у мастацкай гімнастыцы ў свеце становіцца больш складана

17 сентября 2018

Канкурыраваць у мастацкай гімнастыцы ў свеце з кожным годам становіцца больш складана. Гэта заявіла пасля вяртання з планетарнага форуму ў Балгарыі галоўны трэнер зборнай Беларусі Ірына Ляпарская.

Напрыклад, узнагарода ў індывідуальным мнагабор'і, якая ў нас раней успрымалася як належнае, зараз выглядае грандыёзным поспехам. Першы нумар зборнай Кацярына Галкіна ў алімпійскім відзе праграмы на п'едэстал не ўзышла, у яе добра атрымліваюцца практыкаванні з булавамі, астатнія падцягвае да Алімпіяды. 

Па выніках чэмпіянату свету зборная Беларусі не заваявала ніводнай ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіа.