Ірына Крыўко заваявала срэбра на этапе Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі

17 декабря 2017

Адзіная біятланістка, якая не дапусціла ніводнага промаху на агнявых рубяжах у гонцы з масавага старту на этапе Кубка свету ў французскім Ансі. Беларуска Ірына Крыўко правяла фантастычную гонку і ўпершыню ў сваёй кар'еры паднялася на п'едэстал, саступіўшы толькі францужанцы Жустын Брэза. З перамогай нашу біятланістку павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Крыўко новых поспехаў у спартыўнай кар'еры.

Дасягненне Ірыны Крыўко асаблівае па некалькіх прычынах. Па-першае, гэта першы подыум беларускі на этапах Кубка свету ў асабістай гонцы. Па-другое, гэта адбылося ў алімпійскі сезон, што важна перад Гульнямі ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. І, нарэшце, Іра стала трэцяй беларускай біятланісткай услед за Дар'яй Домрачавай і Надзеяй Скардзінай, якая паднімалася ў гэтым сезоне на п'едэстал.