Індывідуальная гонка па біятлоне пройдзе сёння ў шведскім Эстэрсундзе

27 ноября 2013

Першая асабістая гонка па біятлоне ў гэтым сезоне пройдзе сёння на трасе ў шведскім Эстэрсундзе. У нядзелю тут змяшанай эстафетай пачаўся першы этап Кубка свету па біятлоне алімпійскага сезона, а сёння за ўзнагароды будуць змагацца толькі дзяўчаты. У праграме шведскага этапу - індывідуальная гонка на 15 кіламетраў. Прамую трансляцыю тэлеканал Беларусь 2 пачне ў 19:10. Сярод больш чым сотні спартсменак - пяць беларусак: Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Анастасія Дубарэзава, Людміла Калінчык і Дар'я Юркевіч.