Ілья Івашка саступіў Яну-Ленарду Штруфу ў стартавым матчы Кубка Дэвіса

6 марта 2020
Няпросты, але важны крок у эліту сусветнай групы Кубка Дэвіса. Менавіта гэтыя дні маюць вырашальнае значэнне для лёсу мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе, бо нашы хлопцы змагаюцца  на гасцявых  кортах у Германіі за выхад у эліту найбуйнейшага каманднага турніру мужчынскіх зборных. Сапернік Ягора Герасімава - некалі 16-я ракетка свету - тытулаваны нямецкі спартсмен Філіп Кальшрайбер, які дабраўся ў  сваёй кар'еры да чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема. Прамы эфір з кортаў у Дзюсельдорфе вядзе тэлеканал "Беларусь 5". На гэту хвіліну наперадзе наш апанент, у першым сэце - 6-4, а ў другой партыі вынік - 4:4. У суботу гульнявы дзень стартуе з парнага супрацьстаяння, пасля чаго пройдуць яшчэ два адзіночныя матчы.

Кубак Дэвіса: Ілья Івашка саступіў у стартавым матчы

Раней скончыўся стартавы паядынак супрацьстаяння Германія - Беларусь. Адзін з лідараў нашай каманды сустракаўся з Янам-Ленардам Штруфам, 34-й ракеткай планеты, і ў двух няпростых сэтах усё-такі саступіў, хоць паядынак у цэлым выйшаў роўны і мог завяршыцца і на карысць беларуса. 6:4, 6:4 - менавіта такая перавага на карысць гаспадара кортаў.