Ілья Чаргейка заняў шостае месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м

8 августа 2016

У Рыа трэці спаборніцкі дзень. Разыгрываюцца 14 камплектаў медалёў. І сёння ў нацыянальным цэнтры стралковага спорту сталіцы Гульняў увага беларускіх балельшчыкаў была прыкаваная да стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў.

Сярод удзельнікаў спаборніцтваў былі два беларусы. І калі дасведчанаму Віталю Бубновічу па выніках кваліфікацыйных спаборніцтваў не ўдалося трапіць у фінальную васьмёрку (ён у выніку фінішаваў на 17-м месцы), то Ілья Чаргейка паказаў у папярэдніх спаборніцтвах восьмы вынік і прадоўжыў барацьбу за медалі.

Ужо ў кваліфікацыі быў пастаўлены алімпійскі рэкорд. Яго аўтарам стаў алімпійскі чэмпіён - італьянец Нікола Кампрыяні. У фінале прэтэндэнты на перамогу былі моцныя - за ўзнагароды змагаліся адразу два алімпійскія чэмпіёны. Упэўнена адчуваў сябе і наш стралок. Па выніках алімпійскае золата дасталася Нікола Кампрыяні. Ілья Чаргейка заняў шостае месца. На Гульнях ён выступіць яшчэ ў адным практыкаванні - стральбе з вінтоўкі на 50 метраў з трох пазіцый.