Ігар Бокі заваяваў пятае золата на Гульнях у Рыа

17 сентября 2016

З рэкордам Паралімпіяд Ігар Бокі бярэ пятае золата на Гульнях у Рыа. 100 метраў вольным стылем беларус пераадолеў за 50,90 секунды.

Каб пабіць свой жа сусветны рэкорд, Бокаму не хапіла ўсяго 0,06 секунды. У спартсмена ўжо 6 узнагарод. Апроч пяці залатых, у яго скарбонцы ёсць бронза. Дарэчы, Бокі -  дзесяціразовы паралімпійскі чэмпіён. У Лондане ён таксама паднімаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала пяць разоў.