Гродзенскі "Нёман" згуляе з нямецкім "Мангеймам" і чэшскім "Віткавіцэ"

14 мая 2015

Гродзенскі "Нёман" на групавой стадыі хакейнай Лігі чэмпіёнаў згуляе з нямецкім "Мангеймам" і чэшскім "Віткавіцэ". Такія вынікі жараб'ёўкі турніру, якая прайшла ў Празе. Матчы групавога раўнда пройдуць у канцы жніўня - пачатку верасня, у плэй-оф патрапяць па дзве лепшыя каманды ў групе. Нагадаем, "Нёман" з'яўляецца ўладальнікам Кантынентальнага кубка.